Тэлегледачы дапамаглі знайсці экс-мадэль, якая збегла з Навінак

24.01.2018 / 13:38

31-гадовая Настасся Кошалева знайшлася жывой, паведамляе мінская міліцыя.

21 студзеня каля 11:00 дзяўчына сышла з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя. Вядома было, што зніклая мае псіхічны разлад і схільная да бадзяжніцтва. Раней працавала мадэллю.

Пасля сюжэту ў перадачы «Зона Х» у міліцыю пазванілі двойчы, паведамілі, што бачылі дзяўчыну. Па ўказаных адрасах выязджала міліцыя. Пасля 22.00 па адным з адрасоў дзяўчыну і знайшлі. Яе даставілі ў аддзяленне і выклікалі яе бацьку.

УШ