Карпенка пра адмену экзаменаў у гімназіі: Мы ствараем роўныя ўмовы для сістэмы сярэдняй адукацыі

28.01.2018 / 01:05

Адмена экзаменаў у 5-я класы гімназій забяспечыць роўнадаступнасць да якаснай агульнай сярэдняй адукацыі. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БелТА.

«Мы ствараем роўныя ўмовы для сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі, — сказаў Ігар Карпенка. — Мы не проста адмянілі іспыты ў пяты клас гімназій, а далі магчымасць і гімназіям, і школам мець дадатковыя дзве гадзіны заняткаў па прадметах, якія ўстановы адукацыі лічаць патрэбнымі для вывучэння на павышаным узроўні».

Як паведамлялася, указ №30 «Аб прыёме ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і навучанні ў іх» быў падпісаны 25 студзеня. Ён прадугледжвае адмену ўступных выпрабаванняў для паступлення ў гімназіі ў пятым класе.