Даваенны пінскі дызайн футбольных афіш ФОТАФАКТ

29.01.2018 / 17:47

Сяржук Харытонаў у сваім фэйсбук-акаўнце размясціў скан даваеннай футбольнай афішы, надрукаванай у пінскай друкарні Глаўбермана. Гулялі каманды «Макабі» Баранавічы і «Хакоа» Пінск.

Цяпер клубы з такімі назвамі існуюць між іншым у Хайфе, Тэль-Авіве і Рамат-Гане. Калі ведаеце нешта пра даваенную гісторыю гэтых клубаў у Беларусі ці маеце іншыя цікавыя фота і дакументы — пішыце ў каментах.

Serge Kharytonau, Facebook.com