Мёртвы затор на праспекце Пушкіна ў Мінску — не ехаў увогуле ніхто ВІДЭА

29.01.2018 / 19:16

На скрыжаванні вуліцы Прытыцкага з праспектам Пушкіна ў Мінску вечарам 29 студзеня ўтварыўся вялікі дарожны затор. Праехаць не мог ніхто. 

Відавочцы паведамляюць, што светлафоры не працавалі, таму аўтамабілі не маглі раз'ехацца, даходзіла нават да боек. Людзі пачалі выходзіць з грамадскага транспарту і ісці пешшу.

Вялікія заторы прасціраліся ў бок Жукава і Кальварыйскай.

Вось так выглядала дарожная сітуацыя па стане на 19:15.

nn.by