Гулец БАТЭ перайшоў у швейцарскі «Люцэрн»
29.01.2018 / 20:36
Фота ФК «Іслач»
Паўабаронца зборнай Грузіі Валер'яне Гвілія перайшоў з БАТЭ ў швейцарскі «Люцэрн». Кантракт разлічаны да чэрвеня 2020 года, піша Tribuna.com
У чэмпіянаце Беларусі-2017 Гвілія правёў 9 матчаў, забіў адзін гол і зрабіў адну галявую перадачу.
Пасля 19 тураў вышэйшай лігі чэмпіянату Швейцарыі «Люцэрн» займае перадапошняе 9-е месца.
Так, у чэмпіянаце Швейцарым гуляе ўсяго 10 клубаў