У 2017 годзе беларускія суды апраўдалі 98 чалавек. Гэта 0,2% абвінавачаных

31.01.2018 / 11:02

Трагікамічна гучыць, але сітуацыя паляпшаецца. У 2016 годзе апраўданых было яшчэ менш — 83 чалавекі (0,18%).

Паперы з прэс-канферэнцыі старшыні Вярхоўнага суда Валерыя Калінковіча апубліквала ў сваім фэйсбуку прэс-сакратарка ведамства Юлія Ляскова.

За 2017 год суды разгледзелі 45 002 крымінальныя справы. У выніку 43 135 чалавек асудзілі. Апраўдалі — 98 (0,2%), сярод іх трое чалавек, якіх вінавацілі ў забойстве.

«Выпадкаў беспадстаўнага асуджэння грамадзян не дапушчана», — паведамляецца ў заяве Калінковіча.

nn.by