Бедуін разглядае снег ФОТА. Паўднёвае Марока накрылі моцныя снегапады

31.01.2018 / 16:57

Моцныя снегапады абрынуліся ў мінулыя суткі на паўднёвыя рэгіёны Марока, накрыўшы снегам пустынныя тэрыторыі і аазісы, паведамляе БелТА.

Жыхары двух турыстычных гарадоў Уарзазата і Таруданта назіралі пакрытыя снегам пальмы, дахі дамоў і аўтамашыны.

Пад снегам апынуліся вілы з басейнамі, тэрыторыі гатэляў і славутасці — крэпасць Таурырт у Уарзазаце і вялікая Медзіна (сярэднявечная частка горада) са старадаўнім рынкам у Таруданце.