Страшнае ДТЗ пад Салігорскам: загінулі бацька і сын ФОТА
02.02.2018 / 10:16
Грузавік пратараніў на трасе легкавое аўто, паведамляе autorun.by. Два чалавекі загінулі.
ДТЗ адбылося ўвечары 1 лютага ля вёскі Радкава (Салігорскі раён). У «Шкоду Актавію», якая ехала на зялёны сігнал святлафора, урэзаўся грузавік.
Ратавальнікі даставалі цела кіроўцы «Шкоды» пры дапамозе гідраўлічнага інструмента. Пасажыра забрала хуткая — па дарозе ў бальніцу ён памёр. Паводле папярэдняй інфармацыі загінулыя — бацька з сынам.
Кіроўца грузавіка жывы.