Прэзідэнта Бразіліі перасталі лічыць жывым і пакінулі без пенсіі
02.02.2018 / 10:14
commons.wikimedia
Бразільскія сацыяльныя службы не сталі налічваць прэзідэнту краіны Мішэлю Тэмеру пенсію за лістапад і снежань мінулага года, бо ён не зрабіў абавязковай штогадовай перарэгістрацыі, якую кожны грамадзянін краіны павінен рабіць у дзень свайго нараджэння.
Гэты дакумент, як тлумачыць тэлеканал, перадаецца ў сацыяльныя службы і сведчыць пра тое, што чалавек да гэтага часу жывы. Тэмеру 23 верасня мінулага года споўнілася 77 гадоў.
Калі не прадастаўляць «доказаў свайго жыцця», як гэта зрабіў прэзідэнт Бразіліі, работнікі сацыяльных службаў аўтаматычна прыпыняюць выплаты і пакідаюць сродкі ва установе, распавялі тэлеканалу ва ўпраўленні сацыяльнага забеспячэння Сан-Паўлу. Аднак сітуацыю з прэзідэнтам, як падкрэслілі суразмоўцы Globo, ужо імкнуцца ўрэгуляваць.
Тэмер выйшаў на пенсію ў 1999 годзе. Тады яму было 58 гадоў і ён займаў пасаду пракурора Сан-Паўлу. Тэмеру належаць штомесячныя выплаты ў памеры 45 тыс. бразільскіх рэалаў (прыкладна $ 14 140). Аднак у сувязі з тым, што са жніўня 2016 года ён займае пасаду кіраўніка дзяржавы і атрымлівае за гэта адпаведны заробак, штомесячная пенсія была часова зніжана да 22,1 тыс. рэалаў ($6,9 тыс.).