Лукашэнка: Сёння многія спрабуюць перапісаць гісторыю. Ніяк не могуць супакоіцца

02.02.2018 / 11:06

president.gov.by

Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння дыпломаў акадэміка, дактароў навук, прафесара навуковым работнікам, паведамляе БелТА.

Вялікая роля ў сучасным свеце таксама адводзіцца даследаванням у гуманітарнай сферы.

«І тут перад вамі — педагогамі, гісторыкамі і сацыёлагамі — няпростая, але важная задача. Сёння многія спрабуюць перапісаць гісторыю. Ніяк не могуць супакоіцца.

І вам неабходна годна адказаць на гэты выклік. Пакінуць нашчадкам аб'ектыўнае ўяўленне пра наша жыццё. Аб той гісторыі, якая сапраўды была», - падкрэсліў беларускі кіраўнік.