У Перу з неба ўпалі тры металічныя сферы з надпісамі на рускай мове

27 студзеня перуанцы ўбачылі ў небе яркае свячэнне, пасля чаго на зямлю зваліліся чатыры металічныя аб'екты, паведамляе Касмічнае агенцтва Перу (CONIDA).

02.02.2018 / 11:15

Фота: CONIDA

Невядомыя аб'екты — тры металічныя сферы вагой каля 40 кг і адзін прадмет няправільнае формы — выявілі жыхары адной з вёсак у Андах.

Спецыялісты ВВС Перу, да якіх звярнуліся жыхары, прыйшлі да высновы, што гэта пустыя паліўныя бакі ракеты з надпісамі, меркавана, на рускай мове. 

У выніку аб'екты вырашылі адвезці ў горад Хульяка, дзе размешчана штаб-кватэра перуанскага касмічнага агенцтва.

nn.by