Качанаву ўключылі ў склад Рады бяспекі

03.02.2018 / 18:48

Абноўлены склад Рады бяспекі Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

У склад Рады бяспекі Беларусі ўключаныя кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Алег Двігалеў, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо. Са складу Рады бяспекі выключаныя Аляксандр Косінец, Сяргей Гурулёў, Леанід Мальцаў.

Рада бяспекі Беларусі была створаная ў 1991 годзе у мэтах забеспячэння дзяржаўнай незалежнасці, непарушнасці канстытуцыйнага ладу і тэрытарыяльнай цэласнасці рэспублікі і яе нацыянальнай бяспекі.