У Валожынскім раёне перакуліўся трактар, з кабіны ратавалі двух чалавек ФОТАФАКТ

06.02.2018 / 10:53

mchs.gov.by

Яны не маглі выбрацца без дапамогі МНС.

Здарэнне адбылося днём 5 лютага. У вёсцы Манькаўшчына Валожынскага раёна з'ехаў у кювет і перакуліўся трактар.

Спатрэбілася дапамога, каб дастаць з-пад яго людзей.

Калі выратавальнікі былі на месцы, у трактары былі двое: кіроўца і пасажыр. Для дэблакіроўкі спатрэбіўся гідраўлічны інструмент. Мужчыны не пацярпелі.

Паводле папярэдніх дадзеных, трактарыст не справіўся з кіраваннем.