Македонія заявіла пра гатоўнасць перайменавацца

07.02.2018 / 09:59

Прэм'ер-міністр Македоніі Зоран Заеў заявіў, што краіна гатовая змяніць сваё афіцыйнае найменне, каб спыніць доўгачасовы канфлікт з Грэцыяй. Пра гэта паведамляе Reuters.

Македонія і Грэцыя вядуць працяглую спрэчку з-за назвы першай. Грэцыя дамагаецца змены назвы рэспублікі, каб яе не блыталі з вобласцю на поўначы краіны Македонія.

«Я хачу, каб перамовы [з Грэцыяй] прайшлі паспяхова … Мы гатовыя ўнесці ўдакладненне ў геаграфічнае найменне», — сказаў Заеў.

Агенцтва адзначае, што дыпламаты абедзвюх краін бачаць у якасці прымальных назвы Паўночная Македонія, Новая Македонія або Верхняя Македонія.

Раней паведамлялася, што Македонія хоча выбраць новую назву краіны на рэферэндуме.