Будучую станцыю метро «Мінск-Мір» перайменавалі ў «Праспект Міру»
07.02.2018 / 10:13
Праектаваная станцыя чацвёртай лініі мінскага метро, якая з'явіцца на перасячэнні вуліцы Праектаванай №3 з працягам вуліцы Жукоўскай, будзе называцца «Праспект Міру».
Пра гэта гаворыцца ў рашэнні Мінгарвыканкама.
Папярэдняя назва, якая выносілася на грамадскае абмеркаванне — «Мінск-Мір».
Усе астатнія назовы станцый чацвёртай лініі пакінутыя без зменаў — «Політэхнічная», «Тучынка», «Цівалі» і іншыя.