Кандыдат у прэзідэнты Расіі ад камуністаў: «Сталін — найлепшы лідар за апошнія сто гадоў»

07.02.2018 / 10:56

Прадпрымальнік Павел Грудзінін, кандыдат у прэзідэнты Расіі ад Камуністычнай партыі, даў інтэрв'ю папулярнаму інтэрнэт-блогеру Юрыю Дудзю. Вялікая частка гутаркі была прысвечана Савецкаму саюзу і асобе Іосіфа Сталіна.

«Іосіф Сталін — найлепшы лідар за апошнія сто гадоў, ён падняў эканоміку, адукацыю і аднавіў краіну пасля вайны. Так, быў ГУЛАГ, але мой бацька дзякуючы Сталіну атрымаў адукацыю, кватэру і добра зарабляў. Нават калі былі «непапулярныя рашэнні», галоўнае — вынік. Пры Сталіне я быў бы героем сацыялістычнай працы.

І наогул, колькі можна пасыпаць галаву попелам, хопіць пра Сталіна. Вось ёсць чалавек, пры якім людзі не атрымлівалі зарплаты і пенсіі, а мільёны загінулі ў бандыцкіх разборках. Хіба ён не злачынца? Але яму [Ельцыну] пабудавалі велізарны цэнтр. Я беспартыйны, але ўдзячны Генадзю Зюганаву за захаванне Кампартыі і тое, што піянеры дагэтуль павязваюць гальштукі.

У Савецкім Саюзе было вельмі добра, было грамадства справядлівасці, нас паважалі ў свеце. Не трэба мне распавядаць пра выязныя візы і забарону прыватнага бізнэсу, я «больш дасведчаны» чалавек. Калі ўсе настальгуюць па добрым жыцці ў СССР, значыць, гэта праўда».