Міністр Карпенка ўзначаліў аргкамітэт па падрыхтоўцы мерапрыемстваў да 100-годдзя ВЛКСМ

07.02.2018 / 10:36

Распараджэннем прэм'ер-міністра створаны Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі (ВЛКСМ), паведамляе прэс-служба ўрада.

Узначаліў аргкамітэт міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Камітэту даручана распрацаваць і зацвердзіць план мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю ВЛКСМ. Пры неабходнасці ён упаўнаважаны прыцягваць да працы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых арганізацый