Расія і Беларусь могуць у красавіку-маі падпісаць пагадненне аб узаемным прызнанні візаў

07.02.2018 / 12:03

Пра гэта заявіў сёння на прэс-канферэнцыі пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, піша БелТА.

«Кансультацыі экспертаў працягваюцца. У канцы студзеня беларускі бок перадаў нам дапрацаваны праект пагаднення і прапанаваў правесці ў Мінску чарговы раўнд кансультацый. Мне здаецца, ён будзе апошні. Канстатуем, што праект знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці, і лічым магчымым яго прыняць прыкладна ў красавіку-маі гэтага года», — сказаў Аляксандр Сурыкаў.

Ён дадаў, што заключэнне пагаднення дапаможа вырашыць шэраг праблем, звязаных з перасячэннем расійска-беларускай мяжы грамадзянамі трэціх краін.