Ад таго, хто дрэнна пахне, трэба быць падалей — Сурыкаў пра аўтараў «Рэгнума»

07.02.2018 / 12:53

Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў выказаў сваё стаўленне да прысуду аўтарам агенцтва Regnum, вынесенаму ў Мінску. Ён заявіў, што год таму на прэс-канферэнцыі ён гаварыў на гэтую тэму і не хацеў бы паўтарацца, паведамляе Радыё Свабода.

«Мне асабіста прыходзіцца шмат кантактаваць з рознымі людзьмі як паслу, у тым ліку і з журналістамі. І калі я бачу ў сваіх суразмоўцаў, уключаючы журналістаў, злобу і хамства, я адразу спыняю з імі кантакты. Ад таго, хто дрэнна пахне, трэба трымацца на адлегласці, і я прытрымліваюся гэтага правіла».