Гомельскі ўніверсітэт будзе рыхтаваць спецыялістаў па блокчэйну і крыптавалютам
08.02.2018 / 17:29
Новая спецыяльнасць «эканамічная інфарматыка» адкрываецца ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны, паведамляе БелТА.
Курс навучання на новай спецыяльнасці эканамічнага факультэта разлічаны на 4 гады. Студэнты пройдуць падрыхтоўку ў сферы вядзення электроннага бізнэсу, вывучаць працэсы сістэмнага, эканамічнага і бізнэс-аналізу, тэхналогіі праектавання, тэставання, укаранення і суправаджэння праграмнага забеспячэння, распрацоўкі карпаратыўных інфармацыйных сістэм, атрымаюць навыкі абгрунтавання бізнес-планаў і інвестыцыйных праектаў. У праграму курса ўключана ў тым ліку вывучэнне тэхналогіі блокчэйн, аперацый з крыптавалютамі.
Універсітэт будзе рыхтаваць спецыялістаў для рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій, Гомельскага тэхнапарку і іншых буйных кампаній. Зацікаўленасць у выпускніках новай спецыяльнасці выказалі ўжо каля 30 вядучых арганізацый на рынку IT. Сярод іх Exadel, IBA-Gomel, EPAM Systems і іншыя.