На Свіслачы каля цырка пад лёд праваліўся мужчына: выратаваць яго не ўдалося
09.02.2018 / 10:18
Увечары 8 лютага на рацэ Свіслач у Мінску пад лёд праваліўся мужчына. Выратаваць яго не ўдалося.
«У 19.31 паступіла паведамленне пра мужчыну на рацэ Свіслач у Мінску каля праспекта Незалежнасці, 32. Ратавальнікі знайшлі і выцягнулі з вады мужчыну на выгляд каля 30 гадоў у непрытомным стане», — распавяла TUT.BY афіцыйны прадстаўнік МНС па Мінску Вольга Мельчанка.
Пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў была канстатавана смерць мужчыны.
Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.