У аэрапорце Кіеў затрымліваюцца рэйсы з-за бойкі з удзелам беларускіх пасажыраў

09.02.2018 / 10:23

У аэрапорце Кіеў пабіліся пасажыры двух рэйсаў, бо не падзялілі самалёт, паведамляе Еспресо.

У аэрапорце зламаўся самалёт, які павінен быў ляцець у Шарм-эш-Шэйх, і замест яго падалі іншы самалёт, які павінен быў ляцець у Мінск.

Абураныя грамадзяне Беларусі пачалі бойку, не пускаючы пасажыраў на пасадку ў Егіпет.

Паліцыі нічога не заставалася, як назіраць за бойкай праз шкло, бо канфлікт узнік у транзітнай зоне пасля пашпартнага кантролю.

На месца бойкі выклікалі памежнікаў. Абодва рэйсы затрымліваюцца.