Мартэн Фуркад выйграў гонку пераследу на Алімпіядзе-2018

12.02.2018 / 15:42

Французскі біятланіст Мартэн Фуркад стаў пераможцам гонкі пераследу на Алімпіядзе 2018. Для 29-гадовага гэта трэцяе алімпійскае золата.

Другім фінішаваў швед Себасцьян Самуэльсан, трэцім - немец Бенедыкт Доль.

Антон Смольскі фінішаваў 33-м. Уладзімір Чапелін - 36-ы, Сяргей Бачарнікаў — 37-ы.

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.