Depeche Mode далі канцэрт у «Мінск-Арэне» ФОТЫ

14.02.2018 / 06:22

13 лютага ў «Мінск-Арэне» адбыўся доўгачаканы канцэрт Depeche Mode. Група ў рамках Global Spirit Tour павінна была выступаць у Мінску яшчэ ў ліпені, але тады канцэрт перанеслі з-за хваробы саліста літаральна за дзве гадзіны да яго пачатку.

Перад гэтым DM тройчы выступалі ў Мінску.