Індывідуальная гонка ў жанчын у біятлоне перанесена на 15 лютага

14.02.2018 / 10:42

З-за моцнага ветру (больш чым 15 м/с) жаночая індывідуальная гонка перанесена на 15 лютага.

Біятлонны старт пройдзе ў адзін дзень з мужчынскім. Пра гэта паведаміў Твітэр Ібу.

Час старту жаночай гонкі: 11:15 па беларускім часе, мужчынскі — 14:20.

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.