У мінскім метро запусцяць бясплатны інтэрнэт, але толькі на «Кастрычніцкай» і «Купалаўскай»

14.02.2018 / 11:02

Мінскі метрапалітэн і правайдар «Дзелавая сетка» сёлета запусцяць пілотны праект па раздачы бясплатнага інтэрнэту.

Публічная Wi-Fi-прастора з'явіцца на станцыях «Кастрычніцкая» і «Купалаўская», а таксама ў тунэлі-пераходзе паміж гэтымі станцыямі.