Мінчука абвінавачваюць у згвалтаванні трох жанчын у Серабранцы. Не выключана, што ахвяр больш

14.02.2018 / 11:58

Следчыя высвятляюць абставіны нападаў на жанчын у сталічным мікрараёне Серабранка ў студзені-лютым. Падазраваны знаходзіцца пад вартай. Адшукваюцца іншыя магчымыя пацярпелыя, паведамляе Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

Мужчына з нажом напаў на жанчын у цёмны час сутак у лесапаркавых зон у раёне вуліц Якубава і Малініна.

Устаноўлена тры такія эпізоды. Па кожным факце былі распачатыя крымінальныя справы па арт. 166 (Згвалтаванне) і 339 КК (Хуліганства).

Падчас агляду месца здарэнняў былі канфіскаваныя сляды рук, абутку і біялагічных матэрыялаў. Экспертызы пацвердзілі дачыненне затрыманага.