Далёкасць стральбы «Паланэзаў» вырасла на 100 кіламетраў, хуткасць ракеты павялічылася — яе немагчыма збіць

14.02.2018 / 14:46

Міністр абароны Андрэй Раўкоў расказаў, што беларуска-кітайская ракетная сістэма залпавага агню «Паланэз» дапрацаваная — выпрабаванні прайшлі летась.

«Вынікі стрэльбаў пацвердзілі ўнікальныя здольнасці «Паланэзу», далёкасць стральбы цяпер — да 300 кіламетраў, раней было да 200. Новая ракета ляціць з хуткасцю 5 Мах— не існуе сродкаў, здольных збіць такую ракету», — расказаў міністр.

«Паланэзы» знаходзяцца на ўзбраенні 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады. 

АЯ