У Наваполацку сабака ўкусіў за галаву 8-месячнае дзіця

21.02.2018 / 11:20

У Наваполацку хатні сабака ўкусіў за галаву 8-месячнае дзіця. Здарэнне адбылося ўдзень 19 лютага. Як інфармуе наваполацкі тэлеканал «Вектар ТБ», у дзіцяці пашкоджаныя косткі чэрапу і рэчыва галаўнога мозгу.

Пасля аказання першай меддапамогі ў Наваполацку, яго завезлі ў Віцебск, дзе зрабілі трэпанацыю чэрапу, прыбралі аскепкі костак і пашкоджанае рэчыва мозгу. Дактары кажуць, што стан дзіцяці стабільна цяжкі.