Самай малодшай — 14 гадоў: падлеткі разнеслі ў Смалявіцкім раёне прыпынак ВІДЭА

22.02.2018 / 10:42

Смалявіцкім райаддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа аб хуліганстве, паведамляе sk.gov.by

Падазраванымі прызнаныя сем навучэнцаў. Старэйшы з фігурантаў — 17-гадовы ліцэіст, самая малодшая — 14-гадовая васьмікласніца.

Здарэнне адбылося 18 лютага, некалькі кампаній падлеткаў знаходзіліся на прыпынку пасля вясковай дыскатэкі. Чакаючы аўтобуса, дзеці сталі ламаць рукамі і нагамі павільён прыпынку, пашкодзіўшы 16 панэляў з металапрофілю. Падлеткі з іншай кампаніі назіралі і здымалі відэа на мабільны тэлефон. Калі пад'ехаў аўтобус, дзеці раз'ехаліся па дамах.

 Фігуранты ўстаноўлены. Следчыя дзеянні праводзяцца з удзелам іх законных прадстаўнікоў. Высвятляецца памер нанесенай шкоды. Да матэрыялаў крымінальнай справы далучаны відэазапіс, паведамляе прэс-служба СК