БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

Пад Віцебскам прапаршчык кінуў у салдата рыдлёўкай, у таго разарвала селязёнку. Прысуд — 5 гадоў

22.02.2018 / 13:9

Nashaniva.com

«Нашай Ніве» стала вядома пра здарэнне, якое адбылося ў жніўні 2017 года на палігоне «Лосвіда» (13 км ад Віцебска) падчас правядзення гаспадарчых работ.

Прапаршчык 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады С. П. кінуў у спіну салдату рыдлёўку. 

Ад удару ў салдата разарвалася селязёнка, Парадніка затрымалі. 

30 студзеня 2018 года Віцебскі раённы суд прысудзіў былому прапаршчыку 5 гадоў пазбаўлення волі.

Прысуд не ўступіў у сілу — абаронца прапаршчыка будзе абскарджваць яго ў абласным судзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула