У Наваполацку прамоўтар салона сувязі здаваў тэлефоны з салонаў у ламбард, каб гуляць на аўтаматах

22.02.2018 / 13:04

У гарадскі аддзел міліцыі Наваполацка паступіла заява ад аператара сотавай сувязі аб крадзяжы 15 тэлефонаў агульным коштам больш за 10 000 рублёў з двух салонаў сотавай сувязі, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.

Міліцыя высветліла, што тэлефоны вынес 25-гадовы прамоўтэр кампаніі. Хлопец здаваў гаджэты ў ламбард, каб на атрыманыя грошы гуляць на гульнявых аўтаматах.

Хлопцу пагражае ад 2 да 7 гадоў пазбаўлення волі.