У Мінску ў смеццявоза падчас руху зваліўся маніпулятар і разбіў пяць машын ФОТА

22.02.2018 / 13:12

У Мінску маніпулятар смеццявоза пашкодзіў пяць аўтамабіляў. Інцыдэнт адбыўся днём 22 лютага, піша Tut.by.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца смеццявоза ехаў па вуліцы Мястроўская. Каля дома № 31 падчас руху ў транспартнага сродку ўпаў маніпулятар і разбіў пяць прыпаркаваных аўтамабіляў.