У Маскве затрымалі Аляксея Навальнага і кіраўніка яго штаба
22.02.2018 / 13:50
Паліцыя затрымала апазіцыянера Аляксея Навальнага. Пра гэта ён сам паведаміў у сваім твітары.
Прычыны затрымання пакуль невядомыя.
Раней 22 лютага таксама стала вядома аб затрыманні кіраўніка перадвыбарчага штаба палітыка Леаніда Волкава. Ён быў затрыманы ў аэрапорце Шарамеццева, адкуль збіраўся вылецець ва Уфу на сустрэчу з прыхільнікамі кампаніі «Забастоўкі выбаршчыкаў».