Гамяльчук адсядзеў 11 гадоў за згвалтаванне, а пасля выхаду з турмы згвалціў дзвюх жанчын за чатыры дні
22.02.2018 / 14:27
Нядаўна па справе адбыўся суд. Мужчына атрымаў 16 гадоў, піша sb.by.
Самі злачынствы былі здзейсненыя летам 2017 года. 39-гадовы гамяльчук выйшаў на волю ў чэрвені. А ў жніўні згвалціў дзвюх жанчын.
Яго першай ахвярай стала выпадковая знаёмая, якой ён прапанаваў падняцца на 14-ы паверх дома, дзе мужчына прыкмеціў на адкрытым балконе лаўку. Спачатку мужчына запатрабаваў у сваёй ахвяры ювелірныя ўпрыгажэнні, размахваючы нажом, а затым скамандаваў ёй распрануцца. Як скажа затым пацярпелая, яна не супраціўлялася, бо баялася за сваё жыццё.
Другі гвалт адбыўся праз чатыры дні. Ахвярай стала жонка прыяцеля. З парай злачынца напярэдадні выпіваў, затым сустрэўся на рынку, каб пахмяліцца півам. Муж сышоў па справах, а жонка засталася разам з госцем. Той угаварыў яе прыйсці на здымную кватэру, дзе насуперак волі жанчыны авалодаў ёю.
На судзе мужчына віну не прызнаў.