Трамп сустрэнецца з прэзідэнтамі Літвы, Латвіі і Эстоніі

22.02.2018 / 14:24

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 3 красавіка сустрэнецца ў Белым доме з прэзідэнтамі Літвы, Латвіі і Эстоніі, паведамілі ў чацвер дыпламаты.

Так, прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце на сустрэчы з лідарам ЗША збіраецца абмеркаваць пытанні бяспекі і парадак дня маючага адбыцца ў ліпені саміту НАТА, сказаў BNS яе дарадца Нерыюс Алексяюнас.