Праваабаронца Алена Танкачова вярнулася ў Беларусь пасля трох гадоў дэпартацыі ФОТАФАКТ

22.02.2018 / 14:44

На пераходзе «Каменны Лог», фота з фэйсбука Алеся Бяляцкага

«Вядома, я вельмі хвалююся. Радая, што мае блізкія сябры і калегі едуць са мной разам. Гэта цяпер самае важнае. Мы яшчэ знаходзімся на тэрыторыі памежнага пераходу, але трэба ўжо ехаць дахаты. Неўзабаве будзем дома», — расказала Алена Танкачова ў першыя хвіліны пасля вяртання, — піша Радыё Свабода.

У 2014 годзе яе пазбавілі віду на жыхарства (Алена — грамадзянка Расіі, жыве ў Беларусі 30 гадоў, з маленства) і дэпартавалі на 3 гады. Афіцыйная падстава — штрафы за перавышэнне хуткасьці. Праваабарончая супольнасць лічыць высылку Алены Танкачовай помстай за яе прафесійную дзейнасьць.

3 гады высылкі Алена правяла ў Вільні — «бліжэй да дому», як кажа яна сама. Некалькі разоў звярталася да беларускіх уладаў з просьбай скараціць тэрмін і заўжды атрымлівала адмову.

Сёння, 22 лютага Алена Танкачова ўехала ў Беларусь.