Лукашэнка ўзнагародзіў беларускіх біятланістак ордэнамі адразу пасля пераможнай гонкі

22.02.2018 / 16:54

Пераможцы эстафеты па біятлоне на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава і Дар'я Домрачава ўзнагароджаныя ордэнамі «За асабістую мужнасць», паведамляе БелТА.

Надзеі Скардзіна, Ірыне Крыўко, Дзінары Алімбекавай прысвоена ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь». Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускіх біятланістак з заваяваннем алімпійскага золата.

Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай Марафон