Беларусь і Расія абмяркуюць адмену забароны на ўвоз беларускага малака

22.02.2018 / 20:38

Беларусь і Расія абмяркуюць у Маскве 26 лютага адмену забароны на ўвоз малака, паведаміў БелТА намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч.

«Дасягнута дамоўленасць аб сустрэчы і правядзенні кансультацый у Маскве 26 лютага», — сказаў Леанід Марыніч. Рассельгаснагляд сёння на сваім сайце паведаміў пра ўвядзенне з 26 лютага часовых абмежаванняў на пастаўкі ў Расію малака і некаторых іншых відаў малочнай прадукцыі з Беларусі.