Брытанская газета The Guardian назвала Домрачаву былым агентам КДБ ФОТАФАКТ

22.02.2018 / 21:21

На сайце брытанскага выдання The Guardian выйшаў артыкул, прысвечаны залатому медалю беларускіх біятланістак у эстафеце на Алімпійскіх гульнях.

Адметнасць артыкула — загаловак «Былы агент КДБ выйграе для Беларусі залаты медаль на зімовай Алімпіядзе». «Былым агентам» газета называе Дар’ю Домрачаву.

У самім матэрыяле адзначаецца, што Домрачава нібыта «працавала ў КДБ да чэрвеня 2014». Гэта нібыта пацвярджаў Дзмітры Пабяржын, прэс-сакратар Камітэта.

Насамрэч, вядома, што Домрачава лічылася лейтэнантам КДБ. Сама яна казала, што атрымлівала стыпендыю ад МУС Беларусі, таму і лічылася работнікам ведамства, але працай на КДБ не займалася.

Чытайце таксама: Фантастыка! Беларускі выйгралі жаночую эстафету ў біятлоне!

УШ