20 марта в Варшаве состоится мероприятие к 100-летию БНР. Приедут даже из Сингапура

22.02.2018 / 22:00

20 сакавіка а 18-ай гадзіне ў Варшаве на Al. Ujazdowskie 39 адбудзецца імпрэза «100 lat tymczasowości», якая будзе прысвечана як БНР, так і непрызнаным дзяржавам у больш шырокім кантэксце.

Дыскусію арганізоўвае Нямецкі гістарычны інстытут у Варшаве.

У мерапрыемстве будуць удзельнічаць Пэр Рудлінг (Сінгапур), Клаўс Рыхтар (Вялікабрытанія), Дар'я Ішчанка (Германія), Мацей Гурны (Польшча), а мадэратарам дыскусіі будзе Фелікс Акерман.