Беларускія біятланісткі сёння вяртаюцца на радзіму

27.02.2018 / 09:20

Беларускія алімпійцы сёння вяртаюцца на радзіму з Пхенчхана.

Плануецца, што беларускія спартсмены прызямляцца ў Нацыянальным аэропорце Мінск у 12.40. На борце самалёта, які вылятае з Пхёнчхана транзітам праз Абу-Дабі, будзе ў тым ліку залатая эстафетная чацвёрка біятланістак: Дар'я Домрачава, Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава, Надзея Скардзіна, паведамляе БелТА.