Махляр з Віцебска пазычыў у знаёмых 110 тысяч рублёў, якія не збіраўся вяртаць

28.02.2018 / 17:30

27-гадовы жыхар Віцебска са снежня 2016 года па верасень 2017 года шляхам падману і злоўжывання даверам знаёмых, завалодаў іх грашовымі сродкамі, паведамляе Следчы камітэт.

Абвінавачаны паведамляў, што займаецца атрыманнем наяўных электронных грашовых сродкаў, і пад гэтай падставай браў у пазыку. Усе грошы ён абяцаў вярнуць, аднак выконваць узятыя на сябе абавязацельствы ён не збіраўся. У пяці чалавек ён пазычыў 110 тысяч рублёў.

Мужчына ўзяты пад варту. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.