Лукашэнка: Фрыстайліст Гладчанка выйграў бы медаль у Пхенчхане, калі б трэнеры дурня не валялі

05.03.2018 / 09:32

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Станіслаў Гладчанка мог выйграць залаты медаль на Алімпіядзе ў Пхенчхане.

«Ды і мы б і другі медаль залаты ў мужчынскай лыжнай акрабатыцы ўзялі, калі б трэнеры дурня не валялі. Не трэба было Станіславу Гладчанку скакаць такую складаную праграму. Ён ужо фактычна бронзавым быў. Скокні свой скачок — і на трэцім месцы», - сказаў Лукашэнка ў нядзелю.