Жырыноўскі падчас тэледэбатаў звярнуўся да гледачоў на татарскай мове

05.03.2018 / 09:54

Кандыдат у прэзідэнты ад партыі ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі падчас тэледэбатаў на «Першым канале» вырашыў звярнуцца да выбаршчыкаў на татарскай мове.

«У нас ёсць цюркамоўныя народы, ім, напэўна, было б цікава, каб прэзідэнт гаварыў не толькі на рускай, але і татарскай, башкірскай і іншых мовах», — сказаў Жырыноўскі і выступіў з прамовай па-татарску

Пасля звароту кандыдат патлумачыў, што папрасіў ва «ўсіх цюркамоўных народаў» аддаць яму свой голас.

Выбары прэзідэнта Расіі пройдуць 18 сакавіка.