Банк у сакавіку павіншаваў кліентаў з Новым годам

06.03.2018 / 10:37

Кліенты Белгазпрамбанка сёння атрымалі ў вайберы навагодняе віншаванне.

«Віншуем з Новым годам! Жадаем Вам жыццёвай энергіі і драйву, кар'ерных дасягненняў і фінансавага дабрабыту! Няхай усе новыя праекты паспяхова рэалізуюцца, а мары спраўдзяцца! Ваш Белгазпрамбанк », - гаварылася ў тэксце віншавання.

Крыху пазней у банку паведамілі, што рассылка адбылася з-за тэхнічнага збою.

Приносим свои извинения за немного несвоевременную рассылку в Viber. :-) Произошёл технический сбой. В настоящий момент разбираемся в причинах.

— Белгазпромбанк (@belgazprombank) 6 марта 2018 г.