Звольнены дырэктар «Беларусьфільма» прызначаны мастацкім кіраўніком кінастудыі

06.03.2018 / 12:43

Ігар Поршнеў, фота Аляксандра Васюковіча

Ігар Поршнеў, які да пачатку сакавіка з'яўляўся дырэктарам нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», прызначаны мастацкім кіраўніком кінастудыі. Інфармацыю пра гэта прызначэнне TUT.BY пацвердзілі ў прэс-службе «Беларусьфільма».

Ігар Поршнеў з'яўляўся дырэктарам «Беларусьфільма» з 2015 года. На пасадзе ён змяніў рэжысёра Вячаслава Нікіфарава (з'яўляўся мастацкім кіраўніком з 2017 года).

Мяркуючы па новым прызначэнні, улады ў цэлым засталіся задаволеныя працай Поршнева. Ён працягне працу на кінастудыі, але ўжо ў звязку з новым дырэктарам Уладзімірам Карачэўскім.