Крамлёўская прапагандыстка Маргарыта Сіманьян напісала твіт аб адсутнасці ў яе айфона з прылады на iOS

06.03.2018 / 21:35

У чарговы кур'ёзны выпадак трапляюць крамлёўскія прапагандысты. На гэты раз кіраўнік канала «Russia Today» Маргарыта Сіманьян напісала ў Twitter пра тое, што ў яе ніколі не было і няма айфона.

Аднак пільныя карыстальнікі інтэрнэту заўважылі, што сам твіт быў зроблены з айфона.

Каментатары пачалі кпіць, маўляў, «Тэлефон Сіманьян звольніўся з Apple яшчэ ў снежні».

Кіраўнік «Russia Today» ў адным з наступных твітаў патлумачыла гэтую сітуацыю тым, што не ўсе свае допісы яна робіць асабіста. Нібыта некаторыя з іх робяць спецыяльна навучаныя людзі.