Беларусь увайшла ў топ-30 самых танных для жыцця краін па версіі GOBankingRates

а вы давяраеце такому рэйтынгу?

07.03.2018 / 17:16

Фінансавы партал GOBankingRates апублікаваў топ-50 краін, у якіх выдаткі на жыццё самыя нізкія і куды варта пераехаць, каб выдаткоўваць на жыццё менш. Беларусь у рэйтынгу заняла 27-ю пазіцыю. Кошт выдаткаў параўноўваўся з цэнамі ў Нью-Ёрку.

«Вы адчуеце казачную атмасферу сярод чароўнай сельскай мясцовасці, палацаў і крэпасцяў ў Беларусі. Атрымлівайце асалоду коштам жыцця, які на 66 адсоткаў танней, чым у Нью-Ёрку. Харчовыя тавары складаюць усяго 28 адсоткаў ад кошту Нью-Ёрка, а арэндная плата на 89 адсоткаў менш», — гаворыцца ў каментары gobankingrates.com.

З краін-суседзяў у топ увайшлі Украіна (6-е месца) і Польшча (22-е месца).