Беларусы свету арганізуюць Вольны забег да Дня Волі

07.03.2018 / 22:49

Беларусы свету адзначаць Дзень Волі забегам, да якога зможа далучыцца кожны чалавек на планеце. Для гэтага дастаткова прабегчыся з бел-чырвона-белым сцягам і (ці) Пагоняй ці ў адпаведных колерах, зарэгістраваць забег на мабільны дадатак, а потым выкласці яго ў сацыяльныя сеткі з тэгам #belarus100run.